unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кастрамскі крэмль (Кастрама, горад; Расія)

    Гістарычнае ядро Кастрамы. У сярэдзіне 13 ст. пасля мангола-татарскага спусташэння горад стаў цэнтрам удзельнага княства і на левым беразе Волгі каля ўпадзення ў яе ракі Сулы ўжо стаяў першы Кастрамскі крэмль (у раёне скрыжавання сучасных вуліц Пятніцкай і Астроўскага). Гісторыя першага Кастрамскога крамля скончылася ў 1413 г. На пачатак 17 ст. узведзены другі Кастрамскі крэмль. У 1930-х гг. апошнія Успенскі і Богаяўленскі саборы былі зачынены і пасля ўзарваны. У 2016 г. пачалося аднаўленне разбураных сабораў.
    У цяперашні час на тэрыторыі былога крамля знаходзіцца Цэнтральны парк культуры і адпачынку.

        Гл. таксама
    Костромской кремль (Кострома, город; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кострома / П. С. Павлинов // Большая Российская энциклопедия : в 35 т. — Москва, 2010. — Т. 15. — С. 472—475.
    Сайт "Возрождение Костромского кремля"; Дата звароту: 17.02.2023.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 17.02.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере