unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кангрэгацыя сясцёр жыцця Марыі

    Гады існавання: 1737–1864 гг.
    Кангрэгацыя заснавана пробашчам касцёла святога Стэфана ў Вільні Юзэфам Стэфанам Турчыновічам на праве дыяцэзіяльным у 1737 г. Кляштары мар'явітак размяшчаліся ў Магілёве, Бялынічах, Мсціслаўлі, Азеранах, Віцебку, Вільні, Полацку і інш. Ордэн быў скасаваны ўрадам у 1864 г. пасля паўстання.
    Мэтамі кангрэгацыі былі клопат пра тых, хто хоча прыняць каталіцкую веру, апека над беднымі дзяўчынамі-сіротамі са шляхецкіх сем'яў, дагляд за хворымі. Аднак галоўнай мэтай, згодна з запаветам фундатара, сталася місія сярод габрэек Літвы і апека над канвертыткамі з юдаізма.

        Варыянты назвы
    Mariae Vitae
    Конгрегация мариавиток (руская мова)
    Мар'явіткі

        Крыніцы iнфармацыі
    Да гісторыі кляштара Мар'явітак у Магілёве / Н. А. Прачакова // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў X Міжнароднай навуковай канферэнцыі. ― Магілёў, 2017. ― С. 253―256.
    Сайт "Витебская энциклопедия". Дата звароту: 25.01.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере