unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вільгельма Піка вуліца, дом 4, комплекс будынкаў (Масква, горад; Расія)

    У 1933 г. прынята рашэнне аб будаўніцтве комплекса будынкаў для Міжнароднай школы прафруху. Архітэктурны праект – І. А. Голасава (галоўны корпус у стылі постканструктывізму з элементамі ар-дэко). Затым, у сувязі з ліквідацыяй школы, тэрыторыя перадаецца Міжнароднай ленінскай школе Камінтэрна, але яна перастала існаваць раней, чым будынак (з 4 карпусоў) быў дабудаваны. У 1938 г. яго заняў Выканкам Камінтэрна. Пасля роспуску Камінтэрна ў канцы 1943 г. тут размяшчаліся інстытуты – наследнікі Камінтэрна, а потым рэдакцыі розных часопісаў. З 1960 г. па 1991 г. – Інстытут марксізма-ленінізма, а з 1991 г. з-за недастатковага фінансавання інстытут пачаў здаваць памяшканні ў арэнду. У цэлым па адрасу вул. Вільгельма Піка, 4 налічвалася 19 будынкаў (у тым ліку часовых і незаконных). У 2003 г. будынкі (за выключэннем Дзяржаўнай грамадска-палітычнай бібліятэкі) перадаюцца МДСУ (Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт), цяпер перайменаваны ў РДСУ.
    Знаходзіцца вуліца на поўначы Масквы. Раздзяляе Астанкінскі раён і раён Растокіна Паўночна-Усходняй адміністрацыйнай акругі.

        Варыянтная форма назвы
    Вуліца Вільгельма Піка, дом 4, комплекс будынка (Масква, горад; Расія)

        Гл. таксама
    Вильгельма Пика улица, дом 4, комплекс зданий (Москва, город; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Из прошлого в будущее : (исторический очерк о комплексе зданий по улице Вильгельма Пика, 4) / Н. А. Печень. ― Москва, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере