unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Радзівонішкі, вёска (Лідскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1541 г. маёнтак, уласнасць Камаеўскай. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у Расійскай імперыі. У пачатку 19 ст. у Лідскім павеце, уладанне Д. Нарбута. У 1861 г. сяло і маёнтак у Тарнаўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уласнасць Жораўскага. Са студзеня 1919 г. у БССР. З красавіка 1919 г. акупіравана польскімі войскамі. У ліпені 1920 г. вызвалена Чырвонай Арміяй, у верасні 1920 г. зноў занята польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Тарнаўскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, са снежня 1939 г. у Баранавіцкай вобласці, са студзеня 1940 г. у Лідскім раёне, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр Радзівонішскага сельсавета. З верасня 1944 г. у Гродзенскай вобласці. З мая 1978 г. у Гасцілаўскім, з 2002 г. у Мажэйкаўскім сельсаветах.
    Знаходзіцца ў Мажэйкаўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Радивонишки, деревня (Лидский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 30.04.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере