unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Старое Сяло, вёска (Мінскі раён)

    Вядома з 1567 г., шляхецкая ўласнасць М. Служкі, у Мінскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1589 г. уласнасць князёў Слуцкіх. У 1600 г. мястэчка – цэнтр воласці Слуцкага княства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, уладанне віленскага ваяводы К. Радзівіла, пасля Д. Радзівіла. У 1858 г. уласнасць І. Валадковіча. Цэнтр Старасельскай воласці Мінскага павета ў 1897 г. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 г.– войскамі Польшчы. З 1919 г. у БССР. З 20 жніўня 1924 г. – цэнтр Старасельскага сельсавета Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). З лютага 1938 г. у Мінскай вобласці. Са жніўня 1959 г. у Мінскім раёне, са студзеня 1960 г. у Шчомысліцкім, з лютага 1974 г. у Хацежынскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Хацежынскім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці, на рацэ Пціч (прыток ракі Прыпяць).

        Гл. таксама
    Старое Село, деревня (Минский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 15.04.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере