unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Прохарчык, Андрэй Піліпавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; пісьменнік ; нар. 1928)

    Месца нараджэння: в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Глебазнавец. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964), дацэнт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2010). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1948), Маладечанскі настаўніцкі інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Пухавіцкім раёне, выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (да 1993).
    Працы па методыцы навучання геаграфыіі, праблемах аховы навакольнага асяроддзя, асновах краязнаўства і турызму, эканамічнай геаграфіі СССР, працоўнаму навучанню і выхаванню, праблемах навучання і выхавання школьнікаў сродкамі геаграфіі і краязнаўства.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (празаік, паэт).

        Гл. таксама
    Прохорчик, Андрей Филиппович (кандидат сельскохозяйственных наук ; писатель ; род. 1928) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Каб лятаць — трэба мець крылы : вершы. / А. П. Прохарчык. — Мінск, 2010.
    Восеньскае папаўненне : [пра пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, 21 кастрычніка, 2010 г.] // Новы час. — 2010. — 29 кастрычніка (№ 11). — С. 10. — У змесце: прыём новых членаў СБП.
    Сайт фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Аўтабіяграфія. Дата звароту: 04.11.2021.
    Сайт Мар'інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Дата звароту: 04.11.2021.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере