unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Найловіч, Казімір (1904—1986)

    Месца нараджэння: г. Ліда (па іншых крыніцах – г. Пецярбург). Каталіцкі святар усходняга абраду, доктар тэалогіі, манах-марыянін, місіянер, рэлігійны і культурны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., публіцыст. Вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў марыянаў. Быў звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Ватыкане, дзе абараніў доктарскую дысертацыю. Пасвячоны ў святары у Рыме (1934). Супрацоўнічаў з беларускім каталіцкім перыядычным друкам («Chryscijanskaja Dumka» і інш.). Удзельнічаў у 31-м Міжнародным еўхарыстычным кангрэсе (Дублін, Ірландыя). З другой паловы 1930-х гг. займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Маньчжурыі. Пасля Другой сусветнай вайны рэпатрыіраваны ў СССР. Памёр у Чалябінску.
    Аўтар выданняў «Swiaty Rym» (Вільня, 1931), «31-šy Mižnarodny Eucharystyczny Kanhres» (Вільня, 1933), надрукаваных лацінкай.

        Варыянтная форма імя
    Dr. K. N. (1904—1986) (псеўданім)
    K. N. (1904—1986) (псеўданім)
    Najlowicz, Kazimierz (1904—1986)
    К. Н. (1904—1986) (псеўданім)
    Найлович, Косма (1904—1986) (руская мова)
    Найлович, Казимир (1904—1986) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускiя рэлiгiйныя дзеячы XX стагоддзя : Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. — Мюнхен ; Мінск, 1999. (1БА190768) (Месца нараджэння: г. Пецярбург.)
    Сайт "Русское религиозное зарубежье". Формы імя: Найлович Косма; Najlowicz Kazimierz. Месца нараджэння: г. Ліда.
    Сайт Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі "Камунікат".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере