unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Радзівіл, Януш (1579—1620)

    Месца нараджэння: г. Вільня. Дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Сын Крыштофа Радзівіла па мянушцы Перун (1547–1603). Атрымаў кальвінісцкае выхаванне; вучыўся ў Страсбургскім і Базельскім універсітэтах. У 1599–1619 гг. – падчашы ВКЛ; з 1618 г. – кашталян віленскі, староста барысаўскі. У 1600 г. ажаніўся з праваслаўнай княжной Соф'яй (1585–1612), апошняй з княжацкага роду Алелькавічаў (вядома як беларуская праваслаўная святая Соф'я Слуцкая). Пасля шлюбу з ёй Радзівілам адышлі Слуцкае і Капыльскае княствы.
    У 1600–1602 гг. удзельнічаў у вайне Рэчы Паслалітай са Швецыяй 1600–1629 гг. Абіраўся паслом на сеймы, дзе адстойваў роўныя правы пратэстантаў і праваслаўных з католікамі. У 1606–1607 гг. узначаліў мяцеж супраць абсалютысцкай палітыкі караля Жыгімонта III.

        Варыянтная форма імя
    Radziwill, Janusz (1579—1620) (польская мова)
    Радзивилл, Януш (1579—1620) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Радзівілы / А. П. Грыцкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 215—218.
    Белорусская ССР : крат. энцикл. [В 5 т.]. Т. 5. — Мінск, 1982.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере