unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Казанаў, Барыс Міхайлавіч (пісьменнік ; нар. 1938)

    Месца нараджэння: в. Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі пісьменнік. Закончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, Уладзівастоцкую мараходную школу. Працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», карэспандэнтам Беларускага радыё, старшым редактарам на Беларускім тэлебачанні. Плаваў на зверабойных, рыбалоўных, вадалазных і навуковых суднах. Удзельнічаў у геаграфічных экспедыцыях у Берынгавым і Ахоцкім морах, у под'ёме затануўшых суднаў у Арктыцы. З 1982 г. плаваў на суднах Тыхаакеанскага ўпраўлення прамысловай разведкі і навукова-даследчага флоту. З 1995 г. – у Ізраіле.
    Аўтар раманаў аповесцей, апавяданняў, нарысаў, прысвечаных мараплаванню і марскім промыслам, сцэнарыяў дакументальных і мастацкіх фільмаў.

        Варыянтная форма імя
    Лапіцкі, Барыс Міхайлавіч (нар. 1938) (сапраўднае імя, беларуская мова)

        Гл. таксама
    Казанов, Борис Михайлович (писатель ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Пісьменнікі Магілёўшчыны : бібліяграфічны паказальнік. — Магілёў, 1993. (БА205644)
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1994.
    Сайт свабоднай энцыклапедыі Вікіпедыя (рускамоўная).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере