unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Урублеўскі, Валерый Антоній (палітычны дзеяч ; 1836—1908)

    Месца нараджэння: мястэчка Жалудок Лідскага павета (цяпер Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці). Дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Закончыў Віленскі шляхецкі інстытут (1853), Пецярбургскі лясны інстытут (1857). У гады паўстання 1863–1864 камандаваў атрадамі ў Гродзенскай губерні, Люблінскім і Падляшскім ваяводствах. Эмігрыраваў у Францыю. У час франка-прускай вайны ўдзельнічаў у абароне Парыжа, у званні генерала Нацыянальнай гвардыі камандаваў паўднёвым фронтам Парыжскай камуны (1870–1871). Пасля паражэння эмігрыраваў у Лондан. З 1872 – член Генеральнага савета 1-га Інтэрнацыянала (сакратар-карэспандэнт для Польшчы). Падтрымліваў К. Маркса і Ф. Энгельса ў іх барацьбе супраць М. А. Бакуніна. У 1872 узначаліў арганізаванае ў Лондане польскае рэвалюцыйнае таварыства "Люд польскі", прапагандаваў ідэі руска-польскага рэвалюцыйнага саюза. У канцы 1870-х у Жэневе ўстанавіў кантакты з рускімі рэвалюцыянерамі і групай польскіх марксістаў. Пасля амністыі камунараў вярнуўся ў Францыю.

        Варыянтная форма імя
    Wróblewski, Walery Antoni (1836—1908) (польская мова)

        Гл. таксама
    Врублевский, Валерий Антоний (политический деятель ; 1836—1908) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Всемирный биографический энциклопедический словарь ― Москва, 1998.
    Первый толковый БЭС. ― Санкт-Петербург ; Москва, 2006.
    Cайт "Wikipedia".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере