unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Гомельдрэў", вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне

    У 1879 г. (у 1929 г. па інш. крыніцы) заснавана у Навабеліцы запалкавая фабрыка "Везувій". У 1932 г. на яе базе створаны дрэваапрацоўчы камбінат. У 1937 г. фабрыка аб'яднаная з фанерным заводам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У гады вайны на камбінаце было наладжана вытворчасць лыжаў для самалётаў, скрыняў для снарадаў і іншых вырабаў для патрэб фронту, а прадпрыемства эвакуіравана ў Сталінград. У 1943 г. адроджаны як фанерна-запалкавы камбінат. У 1971 г. на базе Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната было створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў". У яго склад, на правах філіялаў ўвайшлі: фанерна-запалкавы камбінат, мэблевая фабрыка "Прагрэс" (да 1995 г.) і ў 1980 г. – Гомельскі леспрамгас. У 1997 г. шляхам пераўтварэння арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Гомельдрэў" створана ААТ "Гомельдрэў".

        Варыянты назвы
    Вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў"
    Гомельскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў"

        Гл. таксама
    Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. (год заснавання: 1929.)
    Сайт ААТ "Гомельдрэў"; год заснавання: 1879 ; Дата звароту 14.04.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере