unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Єрофеїв, Іван Федорович (літаратуразнавец ; гісторык ; 1882—1953) (украінская мова)

    Літаратуразнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік. У 1907 г. скончыў Кіеўскі ўніверсітэт імя св. Уладзіміра, пасля чаго настаўнічаў у Сімферопалі, быў сакратаром Таўрычаскай вучонай архіўнай камісіі. З 1921 г. працаваў у музеі Слабадскай Украіны ў Харкаве, з 1934 г. – на кафедры гісторыі ўкраінскай культуры Акадэміі навук УССР. Выкладаў у Харкаўскім і Кіеўскім універсітэтах. Супрацоўнічаў з Украінскім камітэтам аховы помнікаў культуры. Быў членам Саюза сялянскіх пісьменнікаў "Плуг".
    Навуковыя інтарэсы: творчасць Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля, Г. Скаварады, П. А. Грабоўскага, В. Чумака і інш.; міжнародныя літаратурна-мастацкія сувязі; шаўчэнказнаўства; гісторыя тэатра. Аўтар гістарычнай аповесці "Олекса Довбуш", кніг пра Усціма Кармалюка. Апублікаваў архіўныя матэрыялы пра афраамерыканскага акцёра А. Олдрыджа, грузінскага паэта і грамадскага дзеяча А. Цэрэтэлі. Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Удзельнічаў у стварэнні лацінска-ўкраінска-рускага слоўніка медыцынскай тэрміналогіі.

        Варыянтная форма імя
    Єрофеєв, Іван Федорович (1882—1953) (украінская мова)
    Єрофіїв, Іван Федорович (1882—1953) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Ерофеев, Иван Федорович (литературовед ; историк ; 1882—1953) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Устим Кармалюк : збірник документів. — Київ, 1948.
    Сайт "Крим: український вимір". Дата звароту: 14.11.2022.
    Сайт "Вікіпедія". Дата звароту: 14.11.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере