unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Баран, Мірон Цалкавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1898—1979)

    Месца нараджэння: г. Брэст. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Кандыдат эканамічных навук (1934). Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930), аспірантуру АН БССР (1933). У 1931–1936 – член калегіі Наркамата РКІ БССР, дацэнт кафедры палітэканоміі Мінскага юрыдычнага інстытута, начальнік планавага аддзела Молатаўскага раённага прамтрэста (прампраекта) у Маскве. У 1938 арыштаваны органамі НКУС па абвінавачванні ў шпіянажы, этапіраваны ў Яўрэйскую аўтаномную вобласць, у 1939 крымінальная справа спынена, працаваў старшынёй Аблплана ЯАВ. У 1940–1941 – дацэнт, з 1944 – загадчык кафедры палітэканоміі Мінскага дзяржаўнага юрыдычнага інстытута. З 1950 па сумяшчальнасці на кафедры марксізму-ленінізму Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1960-х – дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута.

        Варыянтная форма імя
    Баран, Мирон Цалькович (кандидат экономических наук ; 1898—1979) (руская мова)
    Баран, Меер Цодикович (кандидат экономических наук ; 1898—1979) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Палітычная эканомія : для завочных саўпартшкол і камсамольскіх універсітэтаў. Вып. 10. Імперыялізм / [заданне склаў М. Баран ; рэдагаваў Скуман]. — Мінск, 1933.
    Баран Мірон Цалкавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 13. — Інфармацыя: год нараджэння — 1898.
    Баран Мирон Цалькович // Из истории музыкального образования в Беларуси : Белорусская государственная академия музыки, 1932―2002 : профессора и преподаватели : биобиблиографическая энциклопедия / Р. И. Сергиенко, В. А. Антоневич. — Минск, 2005. — С. 254.
    Сайт "Циклопедия". Год нараджэння: 1898 ці 1896.
    Сайт "Вспомним всех поименно...". Форма імя: Баран Меер Цодикович, год нараджэння – 1898.
    Сайт інтэрнэт-газеты "Мы здесь".
    Сайт "Жертвы политического террора в СССР". Год нараджэння: 1896.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере