unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Paszkiewicz, Henryk (гісторык ; 1897―1979) (польская мова)

    Польскі гісторык, спецыяліст па гісторыі сярэдніх вякоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Доктар навук (габілітаваны ў 1927). Прафесар надзвычайны (1939). Член-карэспандэнт Польскай акадэміі навук у Каракаве (1945). Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1920), дзе з 1928 г. выкладаў гісторыю, з 1939 г. – прафесар. Адначасова ў 1934–1939 гг. – загадчык кафедры сярэдневякавой гісторыі Вольнага польскага ўніверсітэта ў Варшаве. У верасні 1939 г. прымаў удзел у абароне Варшавы; трапіў у палон, да 1945 г. знаходзіўся ў гітлераўскім канцэнтрацыйным лагеры. У 1945–1947 гг. – у Італіі, праводзіў даследаванні ў Ватыканскім архіве. З 1948 г. – у эміграцыі ў Вялікабрытаніі.
    Даследаваў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, палітыку Польшчы ў адносінах да Літвы, Беларусі, Украіны, Расіі перыяду феадалізму.

        Гл. таксама
    Пашкевіч, Генрык (гісторык ; 1897―1979) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Henryk Paszkiewicz wydobyty z zapomnienia / pod redakcją Małgorzaty Dąbrowskiej. ― Łódź ; Warszawa, 2019.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 03.04.2020.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 03.04.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере