unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сапоцька, Павел Міхайлавіч (культуролаг ; нар. 1992)

    Месца нараджэння: г. Маладзечна Мінскай вобласці. Культуролаг. Магістр культуралогіі. Спецыяліст у галіне менеджменту сацыяльнай і культурнай сферы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "Культуралогія" (2013, аспірантуру па спецыяльнасці "Тэорыя і гісторыя культуры", 2019); Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне" (2020). У 2015–2018 гг. – дырэктар мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У 2018–2021 гг. – дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; з 2021 г. – дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызму.
    Сфера навуковых інтарэсаў: пытанні захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі; праблемы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры; міжнароднае культурнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь; аспекты функцыянавання грамадскіх арганізацый у сацыякультурнай сферы.

        Гл. таксама
    Сапотько, Павел Михайлович (культуролог ; род. 1992) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Яўген Ждан. Грані натхнення : каталог выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (15 снежня 2014 года — 1 сакавіка 2015 года) : да 55-годдзя творчай дзейнасці / [укладальнік Я. І. Ждан]. — Нясвіж, 2015.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дата звароту: 07.04.2021.
    Рэпазітарый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дата звароту: 07.04.2021.
    Афiцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызму. Дата звароту: 07.04.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере