unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Jovanović, Srđan (нар. 1972) (сербская мова)

    Месца нараджэння: г. Бялград. Сербскі філолаг, лінгвіст, эсэіст, публіцыст. Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса "Humanicus", інтэрнэт-партала "Сучасная палітыка і кіраванне" (Savremena politika i upravljanje) у рамках Цэнтра даследаванняў эфектыўнага кіравання (Centr za studije dobrog upravljanja), дзе ён таксама працуе як менеджар па даследаванням, развіццю і публікацыям. Супрацоўнічае з Хельсінкскім камітэтам па правах чалавека і паўсядзённай газетай "Danas" (інфарм. на 2012 г.). Выкладаў ва Універсітэце Палацкага ў Оламаўцы (Чэхія), на факультэце дзяржаўнага кіравання Універсітэта Паўла Шафарыка ў Кошыцэ (Славакія); працаваў у якасці даследчыка у Балонскім універсітэце (Італія).
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: міждысцыплінарныя сацыяльныя і гуманітарныя даследаванні; мова, сацыялінгвістыка, крытычны аналіз дыскурсу; пытанні этнічнай, нацыянальнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці; гісторыя краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы; паліталогія і параўнальная палітыка; гендэрныя даследаванні на Балканах, у краінах былой Югаславі і Скандынавіі; сучасныя праблемы вышэйшай адукацыі і інш.

        Варыянтная форма імя
    Jovanović Maldoran, Srđan (нар. 1972) (сербская мова)
    Maldoran, Srđan Jovanović (нар. 1972) (сербская мова)
    Јовановић, Срђан (нар. 1972) (сербская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Retrolingvistika : istraživanje lingvističkog atavizma u Srbiji / Srđan Jovanović Maldoran. — Beograd, 2012.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Асабісты сайт Срджана М. Йовановіча.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере