unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тозік, Анатолій Афанасьевіч (дзяржаўны дзеяч ; кандыдат гістарычных навук ; нар. 1949)

    Месца нараджэння: в. Казанск Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Дзяржаўны дзеяч, гісторык, дыпламат. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафесар (1994). Выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1974–1979). Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, член Савета Бяспекі і член Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000–2006). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2006–2011). Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2011–2014). У 2015–2021 – прафесар кафедры дыпламатычнай і консульскай службы, адначасова з 2016 – дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (інфарм. на 2023).
    Навуковыя працы па гісторыі антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Беларусі, органаў дзяржаўнай бяспекі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, тэарэтычным праблемам забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма імя
    Tozik, Anatoly (нар. 1949) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Тозик, Анатолий Афанасьевич (государственный деятель ; кандидат исторических наук ; род. 1949)

        Крыніцы iнфармацыі
    Канфуцый сказаў : 100 выслоўяў і думак вялікага Настаўніка па-беларуску / [складальнікі: А. А. Тозік і Ліў Сулін]. — Мінск, 2023.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 24.11.2023.
    Сайт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя. Дата звароту: 24.11.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере