unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Szporluk, Roman (гісторык ; нар. 1933) (англійская мова)

    Месца нараджэння: мясцечка Грымайлаў (цяпер гарадскі пасёлак у Гусяцінскім раёне Цярнопальскай вобласці, Украіна). Амерыканскі гісторык, палітолаг украінскага паходжання. Да 1958 г. жыў і вучыўся ў Польшчы, пасля 1958 г. – у ЗША. У 1965–1991 гг. – выкладчык гісторыі Усходняй Еўропы ў Мічыганскім універсітэце (Ан-Арбар), былы дырэктар Цэнтра расійскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры ўніверсітэце. З 1991 г. – прафесар гісторыі Украіны ў Гарвардскім універсітэце, у 1996–2003 гг. – дырэктар Украінскага даследчага інстытута там жа. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (з 2009).
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: гісторыя Усходняй Еўропы; гісторыя Расіі, Украіны і былога СССР; гісторыя палітычнай думкі; гістарыяграфія; нацыянальнае пытанне; гісторыя марксізму і нацыяналізму; гісторыя ўкраінскай прэсы; таталітарызм і інш.
    Пад псеўданімам Павло Чернов пісаў эсэ для часопіса "Сучасність".

        Варыянтная форма імя
    Šporlûk, Roman (нар. 1933)

        Гл. таксама
    Шпорлюк, Роман (гісторык ; нар. 1933) (украінская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Zachodni wymiar kształtowania się współczesnej Ukrainy = Формування сучасноï Украïни: західний вимір / Roman Szporluk. — Warszawa, 2004.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 05.09.2022.
    Сайт "Вікіпедія". Дата звароту: 05.09.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере