unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Niewiadomski, Teodor (аўтар успамінаў ; 1914—1997) (польская мова)

    Польскі пісьменнік. У маладосці працаваў рабочым. У жніўні 1939 г. быў мабілізаваны, але праз месяц атрымаў раненне ў баі і быў узяты ў палон немцамі. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў для ваеннапалонных (1940), дзе ён перамог у забегу "лагернай жабай", кали трэба было пераадолець 50 м скачкамі ў прысядзе. У 1941 г. уцёк з лагера, трапіў у Варшаву і дзякуючы супрацоўніцтву з падпольшчыкамі атрымаў працу зборшчыка смецця на заводзе Гарадской ачысткі. На завадской машыне ён тайна перавозіў зброю і боепрыпасы ў Варшаўскае гета і вывозіў адтуль яўрэяў. Некаторы час жыў пад фальшывымі дакументамі на імёны Здзіслава Запароўскага (Zdzisław Zaporowski) і свайго памершага брата Чэслава Штэф-Невядомскага (Czesław Sztef-Niewiadomski). Пасля заканчэння вайны стаў пісьменнікам. У 1994 г. перадаў усе памятныя рэчы, звязаныя з Алімпійскімі гульнямі (1940), Музею спорту і турызму ў Варшаве.
    Аўтар кніг ўспамінаў, якія паслужылі прататыпамі для міні-серыяла "Śmieciarz" ("Зборшчык смецця") і фільма "Алімпіяда 40".

        Варыянтная форма імя
    Mścisław (1914—1997) (псеўданім, польская мова)
    Sztef-Niewiadomski, Czesław (1914—1997) (польская мова)
    Zaporowski, Zdzisław (1914—1997) (польская мова)
    Невядомский, Теодор (автор воспоминаний ; 1914—1997) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Gdzie był mój front... / Teodor Niewiadomski. — Warszawa, 1970.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 20.03.2024.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 20.03.2024.
    Сайт «Rt.com». Дата звароту: 20.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере