unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Kossakowski, Stanisław Kazimierz (1837―1905) (польская мова)

    Месца нараджэння: в. Вайткушкі Вількамірскага павета Віленскай губерні (цяпер Літва). Польскі дзяржаўны дзеяч, камергер, граф, землеўладальнік, фатограф. Таксама спецыяліст у галіне генеалогіі і геральдыкі.
    Прадстаўнік роду Касакоўскіх, сын Станіслава Шчэнснага Касакоўскага (1795—1872). Займаў розныя чыноўніцкія пасады ў Каралеўстве Польскім. У 1876–1885 гг. – ганаровы міравы суддзя Вількамірскага павета. Удзельнік тэатральнага жыцця ў Вільні і Варшаве, адзін з пачынальнікаў фатаграфіі ў краі. Валодаў Вайткушкамі, Вялікай Бераставіцай, Ляхавіцкім графствам з мястэчкам Ляхавічы, землямі ў Расіі.
    Працы па гісторыі шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. Аўтар мемуараў і дзённіка, а таксама альбомаў фотаздымкаў, якія паказваюць жыццё літоўскай сядзібы ў канцы 19–пачатку 20 стст.

        Варыянтная форма імя
    Korwin-Kossakowski, Stanisław Kazimierz (1837―1905) (польская мова)
    Kosakovskis, Stanislovas Kazimieras (1837—1905) (літоўская мова)
    Касакоўскі, Станіслаў Казімір (1837—1905)
    Корвин-Коссаковский, Станислав Казимир (1837—1905) (руская мова)
    Корвін-Касакоўскі, Станіслаў Казімір (1837—1905)
    Коссаковский, Станислав Казимир (1837—1905) (руская мова)

        Гл. таксама
    Касакоўскія (род)

        Крыніцы iнфармацыі
    Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich : [у 3 т.] / przez Stanisława Kazimierza Kossakowskiego ; z przypisami Błeszczyńskiego. ― Warszawa, 1859–1872.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Polski słownik biograficzny. T. 14. ― Wrocław [etc.] , 11990.
    Коссаковские // Энциклопедический словарь : [в 86 т.]. / издатели: Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. — Санкт-Петербург, 1895. — Т. 16 (31). — С.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Генеалагічная база нашчадкаў Вялікага Сейма (Baza genealogiczna potomków Sejmu Wielkiego).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере