unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гоман (часопіс ; 1884)

    Нелегальны часопіс беларускіх народнікаў. Выдаваўся ў 1884 г. у Пецярбургу гектаграфічным спосабам на рускай мове беларускай арганізацыяй “Гоман”. Выйшлі 2 нумары. Меў падзагаловак “Беларускі сацыяльна-рэвалюцыйны агляд”.
    Змяшчаў матэрыялы пра рэвалюцыйныя падзеі ў Расіі і Беларусі, эканамічнае і палітычнае становішча беларускага народа. Сцвярджаў самабытнасць беларускай мовы, крытыкаваў палітыку царызму, выступаў за федэратыўную самастойнасць беларускага народа, за развіцце яго культуры.
    Упершыню ў гісторыі беларускага грамадска-палітычнага руху выразна сфармуляваў і тэарэтычна абгрунтаваў ідэю пра існаванне этнічна самастойнай беларускай нацыі.

        Гл. таксама
    Гомон (журнал ; 1884) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гомон / С. В. Говін // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 350.
    Гомон / М. Біч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 83.
    Сайт “Вікіпедыя”.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере