unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Родзевіч, Часлаў Іванавіч (грамадскі дзеяч ; культурны дзеяч ; 1889—1942)

    Месца нараджэння: фальварак Кур'янаўшчына (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). Беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І. Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам Першай сусветнай вайны (1916–1918) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 г. – супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918–1919 гг. – акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра, выкладчык Мінскага беларускага педагагічнага інстытута. У 1919–1920 гг. – член Мінскай беларускай школьнай рады, загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Беларускай тэатральнай камісіі пры Часовым беларускім нацыянальным камітэце. У 1920-я г. удзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. 3 1922 г. працуе ў Інстытуце беларускай культуры: з 1925 г. – навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі (з 1929 г. – Беларускай кадэміі навук). Рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

        Варыянтная форма імя
    Радзевіч, Ч. (1889—1942)
    Родзевич, Чеслав Иванович (общественный деятель ; культурный деятель ; 1889—1942) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лагойскага раёна. У 2 кн. Кн. 2. — Мінск, 2004. (Інфармацыя аб аўтары: с. 333–334.)
    Научные работники Белорусской Социалистической Советской республики : справочник. — Минск, 1927.
    Дараднік вясковаму гаспадару : (складзены спецыялістамі НКЗ і працаўнікамі цэнтральных устаноў БССР пад рэдакцыяй С. Тупяневіча, Ів. Грабоўскага, У. Шыцькоўскага, Л. Івіцкага, Яўг. Вішнеўскага, М. Дакукіна, Ів. Серады, Ів. Атэбекянца, А. Міхайлава, Ч. Белюнаса, Ч. Радзевіча). — Менск, 1926.
    Сайт газеты "Навука". Дата звароту: 16.11.2021.
    Сайт "Плещеницы.by". Дата звароту: 16.11.2021.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 16.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере