unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каранеўскі, Язэп Пятровіч (дзяржаўны дзеяч ; педагог ; 1888—1937)

    Месца нараджэння: г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР, педагог. Правадзейны член Інбелкульта (1924). Член культурна-асветніцкага гуртка "Наш край", арганізацыі "Маладая Беларусь". Удзельнік 1-га Усерасійскага з'езда па асвеце (1918, Масква). Выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1909), Віленскага настаўніцкага інстытута (1914). Выкладчык Мінскага настаўніцкага інстытута (з 1915), Мінскай беларускай гімназіі (1919–1920), загадчык аддзела сацыялістычнага выхавання Наркамата асветы БССР (з 1920), намеснік старшыні і член прэзідыума Інбелкульта (з 1926), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1929–1931), намеснік дырэктара Інстытута чырвонай прафесуры (з 1932, Масква). Рэпрэсіраваны ў 1937 г., рэабілітаваны ў 1957 г.

        Варыянтная форма імя
    Каранеўскі, Іосіф Пятровіч (1888—1937)

        Гл. таксама
    Кореневский, Язеп Петрович (государственный деятель ; педагог ; 1888—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў : 80 гадоў, 1921—2001. — Мінск, 2001.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Галоўная вуліца Мінска, 1880—1944 гг. Кн. 2. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2013. (Інфармацыя на с. 187, фота.)
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дата звароту: 19.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере