unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дармешкін, Алег Барысавіч (доктар тэхнічных навук ; нар. 1958)

    Месца нараджэння: г. Кемерава (Расія). Беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2016). У 1980 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, дзе і працуе з 1982 г. на кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі, у 2000–2009 гг. – загадчык кафедры; у 2009–2020 гг. – прарэктар па навуковай рабоце; з 2020 г. – дырэктар міжнароднага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра трансферу тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія мінеральных солей і ўгнаенняў; пытанні рацыянальнага і комплекснага выкарыстання фасфатнай сыравіны; безадходныя тэхналагічныя працэсы атрымання комплексных угнаенняў; перапрацоўка адходаў вытворчасці фосфарных угнаенняў і інш.

        Варыянтная форма імя
    Darmeshkin, Aleg B. (нар. 1958) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Дормешкин, Олег Борисович (доктор технических наук ; род. 1958) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006.
    Ресурсосберегающие технологии комплексных удобрений на основе многокомпонентных водно-солевых систем : диссертация на соискание ученой степени доктора технических наук : 05.17.01 : защищена 20.05.08 : утверждена 05.11.08 / Дормешкин Олег Борисович. — Минск, 2007. (26Н//1602(039))
    Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце : [даведнік / складальнікі: І. М. Жарскі, А. Б. Дармешкін]. — Мінск, 2010.
    Хто ёсць хто ў БДТУ. — Мінск, 2004.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Дата звароту: 25.03.2024.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 25.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере