unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Прыватны мастацкі музей А. Я. Белага (Старыя Дарогі)

    Музей Анатоля Белага, заснаваны ў 1990-м і адкрыты ў 1999 годзе на ўласнай сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі, стаў першым прыватным мастацкім музеем у сучаснай Беларусі. У музеі экспануецца каля 1700 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты князёў, палкаводцаў, культурна-асветніцкіх дзеячаў Беларусі, батальныя карціны, краявіды, помнікі дойлідства, гарады і замкі Беларусі, бюсты і медалі, зробленыя ў гонар знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны.

        Варыянты назвы
    Anatol Bely's Art Museum (Starye Dorogy) (англійская мова)
    Частный художественный музей А. Е. Белого (Старые Дороги) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Раскрылі крылы музы = Inspired by the muses : каталог калекцыі прыватнага мастацкага музея А. Я. Белага ў горадзе Старыя Дарогі / Анатоль Белы. — Мінск, 2011.
    Портал газеты "Туризм и отдых".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере