unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лапікава, Святлана Васільеўна (журналістка ; пісьменніца ; нар. 1974)

    Месца нараджэння: в. Новыя Віхраны, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Беларуская журналістка, пісьменніца. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (2000), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (2004). У 1997–2002 гг. – у Дрыбінскай раённай газеце "Савецкая вёска", намеснік галоўнага рэдактара; член аматарскага літаратурнага аб'яднання "Вянок Дрыбіншчыны"; у 2002 г. – намеснік начальніка аддзела адукацыі, начальнік аддзела па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкама. З 2002 г. – адказны сакратар, у 2003–2007 гг. – намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты "Навіны Старадарожчыны" Мінскай вобласці. З 2007 г. жыве ў Магілёве, працуе ў Магілёўскай тэлерадыёкампаніі. Член Беларускага саюза журналістаў (з 1999).
    Аўтар вершаў і прозы, твораў для дзяцей.

        Гл. таксама
    Лапикова, Светлана Васильевна (журналистка ; писательница ; род. 1974) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Лепшы нумар яшчэ наперадзе / С. Лапікава, А. Суркова // Навіны Старадарожчыны. ― 2006. — 10 чэрв. — С. 2—3.
    Фактаграфічная літаратурна-краязнаўчая БД "Таленты ад роднай зямлі" Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Дата звароту: 20.09.2021.
    Сайт Дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. С. Пушкіна (Магілёў). Дата звароту: 20.09.2021.
    Сайт "Край Магілёўскі : Культура. Мастацтва. Літаратура". Дата звароту: 20.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере