unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Данільчанка, Аляксей Васільевіч (доктар эканамічных навук ; нар. 1959)

    Месца нараджэння: г. Саснагорск Ухцінскага раёна, Рэспубліка Комі. Беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1984), Міністэрстве народнай адукацыі Беларускай ССР (з 1989), Нацыянальным інстытуце адукацыі (з 1991), Беларускай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры (1999–2001, прарэктар). З 2001 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце (загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін). Дэкан факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (інфарм. на 2017 г.).
    Навуковыя інтарэсы: стратэгіі інтэрнацыяналізацыі эканомікі і прадпрыемства; транснацыяналізацыя бізнесу; міжнародны менеджмент; прафесійная эканамічная адукацыя.

        Гл. таксама
    Данильченко, Алексей Васильевич (доктор экономических наук ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Персанальная старонка Данільчанкі Аляксея Васільевіча.
    Сайт факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере