unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

БССР. Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю

    Утвораны ў 1925 г. як Камітэт па справах друку пры Народным камісарыяце па ўнутраным гандлі БССР. У 1926 г. ліквідаваны і арганізаваны Камітэт па справах друку пры СНК БССР. У 1933 г. ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Дзяржплану БССР, Упаўнаважанаму Народнага Камісара лясной прамысловасці СССР пры СНК БССР, Галоўліту БССР і Упаўнаважанаму Камітэта таварных фондаў СССР пры СНК БССР. У 1938 г. ствараецца Упраўленне па выдавецкіх справах БССР.
    У 1944 г. створана Упраўленне па справах паліграфіі і выдавецтваў пры СНК БССР (з 1946 г. – пры Савеце Міністраў БССР). У 1949 г. кантора "Белкніггандаль" і Упраўленне па справах паліграфіі і выдавецтваў БССР аб'яднана ва Упраўленне па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю БССР.
    У жніўні 1953 г. увайшло ў склад Міністэрства культуры БССР. У верасні 1953 г. створана Галоўнае ўпраўленне выдавецтваў і паліграфічнай прамысловасці. У 1959 г. на яго базе і Упраўлення кніжнага гандлю ў складзе Міністэрства культуры БССР створана Галоўнае ўпраўленне выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. У 1963 г. створаны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па друку. У 1965 г. перайменаваны ў Камітэт па друку пры СМ БССР. З 1967 г. – Дзяржаўны камітэт СМ БССР па друку. З 1972 г. – саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю БССР. З 1989 г. – саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт БССР па друку.
    У 1992 г. ліквідаваны. Скасаваныя таксама Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанню і Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку і на іх базе створана Міністэрства інфармацыі.
    У 1994 г. створана Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь на базе Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі. У 1995 г. Міністэрства культуры і друку падзелена на Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку. У 2001 г. Дзяржаўны камітэт па друку пераўтвораны ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

        Варыянты назвы
    БССР. Галоўнае ўпраўленне выдавецтваў і паліграфічнай прамысловасці (папярэдні загаловак)
    БССР. Камітэт па друку (папярэдні загаловак)
    БССР. Камітэт па справах друку (папярэдні загаловак)
    БССР. Упраўленне па выдавецкіх справах (папярэдні загаловак)
    БССР. Упраўленне па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю (папярэдні загаловак)
    БССР. Дзяржаўны камiтэт па друку (наступны загаловак)
    БССР. Упраўленне па справах паліграфіі і выдавецтваў (папярэдні загаловак)
    Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю БССР
    Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю
    Дзяржкамвыдат БССР (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Рэспубліка Беларусь. Дзяржаўны Камітэт па друку
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства інфармацыі
    БССР. Государственный комитет по делам издательств, полиграфии и книжной торговли (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере