СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
БССР. Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю |
Утвораны ў 1925 г. як Камітэт па справах друку пры Народным камісарыяце па ўнутраным гандлі БССР. У 1926 г. ліквідаваны і арганізаваны Камітэт па справах друку пры СНК БССР. У 1933 г. ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Дзяржплану БССР, Упаўнаважанаму Народнага Камісара лясной прамысловасці СССР пры СНК БССР, Галоўліту БССР і Упаўнаважанаму Камітэта таварных фондаў СССР пры СНК БССР. У 1938 г. ствараецца Упраўленне па выдавецкіх справах БССР.
У 1944 г. створана Упраўленне па справах паліграфіі і выдавецтваў пры СНК БССР (з 1946 г. – пры Савеце Міністраў БССР). У 1949 г. кантора "Белкніггандаль" і Упраўленне па справах паліграфіі і выдавецтваў БССР аб'яднана ва Упраўленне па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю БССР.
У жніўні 1953 г. увайшло ў склад Міністэрства культуры БССР. У верасні 1953 г. створана Галоўнае ўпраўленне выдавецтваў і паліграфічнай прамысловасці. У 1959 г. на яго базе і Упраўлення кніжнага гандлю ў складзе Міністэрства культуры БССР створана Галоўнае ўпраўленне выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. У 1963 г. створаны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па друку. У 1965 г. перайменаваны ў Камітэт па друку пры СМ БССР. З 1967 г. – Дзяржаўны камітэт СМ БССР па друку. З 1972 г. – саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю БССР. З 1989 г. – саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт БССР па друку.
У 1992 г. ліквідаваны. Скасаваныя таксама Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанню і Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку і на іх базе створана Міністэрства інфармацыі.
У 1994 г. створана Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь на базе Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі. У 1995 г. Міністэрства культуры і друку падзелена на Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку. У 2001 г. Дзяржаўны камітэт па друку пераўтвораны ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Варыянты назвы
БССР. Галоўнае ўпраўленне выдавецтваў і паліграфічнай прамысловасці (папярэдні загаловак) |
БССР. Камітэт па друку (папярэдні загаловак) |
БССР. Камітэт па справах друку (папярэдні загаловак) |
БССР. Упраўленне па выдавецкіх справах (папярэдні загаловак) |
БССР. Упраўленне па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю (папярэдні загаловак) |
БССР. Дзяржаўны камiтэт па друку (наступны загаловак) |
БССР. Упраўленне па справах паліграфіі і выдавецтваў (папярэдні загаловак) |
Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю БССР |
Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю |
Дзяржкамвыдат БССР (скарачэнне) |
Гл. таксама
Рэспубліка Беларусь. Дзяржаўны Камітэт па друку |
Рэспубліка Беларусь. Міністэрства інфармацыі |
БССР. Государственный комитет по делам издательств, полиграфии и книжной торговли (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Сайт Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |