unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кахноўская, Алена Вячаславаўна (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1978)

    Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі, агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (2019). Закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча (1997), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (2002), аспірантуру Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (спецыяльнасць "Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі", 2010). Працавала ў Гродзенскай вобласці настаўнікам пачатковых класаў Дзяляціцкай базавай школы (1997–2001), педагогам-арганізатарам Любчанскай сярэдняй школы (2001–2003), метадыстам вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай адукацыі, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (2007–2016). З 2017 – старшы выкладчык кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (інфарм. на 2019 г.).
    Навуковыя інтарэсы: народная педагогіка; этнапедагогіка; этнакультурная адукацыя дзяцей дашкольнага ўзросту.

        Гл. таксама
    Кохновская, Елена Вячеславовна (кандидат педагогических наук ; род. 1978) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання дзяцей ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі : дысертацыя ... кандыдата педагагічных навук : 13.00.01 : абаронена 22.03.2019 : зацверджана 26.06.2019 / Кахноўская Алена Вячаславаўна. — Мінск, 2019.
    Этнакультурнае выхаванне: фарміраванне асноў патрыятызму ў старэйшых дашкольнікаў : вучэбна-метадычны дапаможнік / А. В. Кахноўская. ― Мінск, 2011.
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Рэгістрацыя карыстальнікаў".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере