unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Karpowicz, Stanisław (1864―1921) (польская мова)

    Месца нараджэння: в. Хацішча Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці). Польскі педагог, грамадскі дзеяч, асветнік, публіцыст. З памешчыцкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у хатніх умовах у маёнтку Крапіўна на Міншчыне, з 1874 г. вучыўся ў гімназіях спачатку ў Рызе, потым у Слуцку. З 1884 г. працаваў настаўнікам у прыватных дамах Вільні, потым у вёсках у розных гаспадароў. З 1892 г. – у Варшаве, дзе ўзначаліў маладзёжныя гурткі самаадукацыі. У 1899 г. заснаваў уласнае выдавецтва нот. Часта наведваў Навагрудчыну, дапамагаў у арганізацыі бібліятэк на Міншчыне.
    Творы па адукацыі моладзі. Распрацоўшчык асноў самаадукацыі, укладальнік забароненага цэнзурай і канфіскаванага дапаможніка "Што чытаць", рэдактар і суаўтар зборнікаў-чытанак для дзяцей і інш.

        Варыянтная форма імя
    Карпович, Станислав (1864―1921) (руская мова)
    Карповіч, Станіслаў (1864―1921)

        Крыніцы iнфармацыі
    Wybór pism / Stanisław Karpowicz ; pod redakją Marji Librachowej ; życiorys w opracowaniu Nelli Samotyhowej. ― Warszawa, 1929.
    Сайт Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
    Сайт "Краязнаўства Берасцейшчыны".
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)». Дата звароту: 11.04.2018.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 11.04.2018.
    Сайт "iPSB : Internetowy polski słownik biograficzny". Дата звароту: 11.04.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере