unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абуш, Аляксандр (1902—1982)

    Нямецкі публіцыст, літаратуразнавец, палітык, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Член Камуністычнай партыі Германіі (з 1918 г.; з 1946 г. – Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі). У 1921–1939 г. працаваў у рэдакцыях розных левых і камуністычных друкаваных выданняў; пасля прыходу да ўлады Гітлера (1933) – у падполлі, затым у эміграцыі: у 1939–1940 гг. – у Францыі; у 1941–1945 гг. – у Мексіцы, рэдагаваў газету "Freies Deutschland" ("Свабодная Германія"). Пасля вайны займаўся, у асноўным, палітыкай і літаратурнай крытыкай. У 1958–1961 гг. – міністр культуры Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, з 1961 г. – намеснік старшыні Савета Міністраў ГДР.
    У 1920-х гг. пісаў агітацыйныя вершы і апавяданні.
    Псеўданімы: Ernst Reinhardt; Walter Meier; Alexander Süsskind.

        Гл. таксама
    Abusch, Alexander (1902—1982) (нямецкая мова)
    Абуш, Александр (1902—1982) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Барацьба перад фабрыкамі : апавяданне : прысвячаецца тэкстыльным рабочым Сярэдняй Нямеччыны / Аляксандр Абуш ; з нямецкай мовы пераклаў Л. Цвяткоў. — Менск [Мінск], 1928.
    Большая советская энциклопедия. [В 30 т. Т.] 1. — Москва, 1969.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 28.05.2020.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 28.05.2020.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 28.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере