unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Janowski, Ludwik (1878—1921) (польская мова)

    Польскі вучоны, гісторык культуры, прафесар рускай літаратуры ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1912 г.). Вучыўся ў Харкаўскім універсітэце, потым прадоўжыў адукацыю ў Кракаве, Львове, Мюнхене, Жэневе. З 1908 г. – у Ягелонскім універсітэце, выкладае рускую мову; там жа атрымлівае ступень доктара філасофіі. З 1917 г. – у Кіеве, дырэктар польскай жаночай гімназіі і прафесар Вышэйшых польскіх навуковых курсаў, якія потым пераўтвараюцца ў Польскі ўніверсітэцкі калегіум. Пасля 1919 г. – у Вільні, прафесар Віленскага ўніверсітэта, дэкан філасофскага факультэта, дырэктар універсітэцкай бібліятэкі. Пахаваны ў Вільні.
    Аўтар прац па гісторыі Віленскага, Харкаўскага ўніверсітэтаў; працы, прысвечанай дзейнасці П. Скаргі і інш.

        Варыянтная форма імя
    Яновский, Людвик (1878—1921) (руская мова)
    Яноўскі, Людвік (1878—1921)

        Крыніцы iнфармацыі
    Historjografja Uniwersytetu Wileńskiego. Cz. 1 / Ludwik Janowski. — Wilno, 1921.
    Сайт "Библиотека Якова Кротова".
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (Варшава).
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере