unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Cane, Lawrence (1912—1976) (англійская мова)

    Амерыканскі антыфашыст, актыўны змагар за мір і грамадзянскія правы. Нарадзіўся ў Нью-Йорку ў рабочай сям'і руска-яўрэйскіх эмігрантаў з Расіі. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг. у складзе інтэрнацыянальных брыгад супраць фашысцкага рэжыму генерала Франка. Пасля вяртання з Іспаніі змяніў імя Лоурэнс Коэн (Lawrence Cohen) на Лоурэнс Кейн (Lawrence Cane ). Падчас Другой сусветнай вайны служыў у арміі ЗША, з 1942 г. – на Заходнім фронце ў Еўропе. За храбрасць у баях узнагароджаны амерыканскай Сярэбранай Зоркай (Silver Star) і французкім Ваенным крыжам (Croix de Guerre). У мірны час працаваў токарам, член арганізацыі аб'яднанага прафсаюза электрыкаў і механікаў. Пасля Другой сусветнай вайны за свае радыкальныя палітычныя погляды быў пад наглядам ФБР.
    Пазней сын ветэрана выдаў лісты бацькі, якія той дасылаў жонцы з фронта.

        Варыянтная форма імя
    Cohen, Lawrence (1912—1976) (англійская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Fighting fascism in Europe : the World War II letters of an American veteran of the Spanish Civil War / Lawrence Cane. — New York, 2003. (1И//248770(039))
    Сайт: Tamiment Library / Wagner Archives.
    БД аўтарытэтных запісаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере