unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Hulewicz, Witold (1895―1941) (польская мова)

    Польскі паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык, выдавец. У 1914–1918 гг. – у германскай арміі, ваяваў на французскім фронце. Удзельнік велікапольскага (пазнанскага) паўстання 1918–1919 гг. У 1916 г. (сумесна з братамі Багданам і Ежы Гулевічамі) заснаваў выдавецтва "Ostoja". З 1925 г. жыў у Вільна, дырэктар праграм мясцовай радыёстанцыі; рэдактар газеты "Tygodnik wileński"; у 1926–1927 гг. – літаратурны кіраўнік тэатра "Рэдут" ( "Reduta"). У 1934–1939 гг. – загадчык літаратурнага аддзела Польскага радыё ў Варшаве. У1940 г. разам з братам, мастаком і пісьменнікам Ежы Гулевічам арыштаваны гестапа; пакараны.
    Аўтар біяграфічнага рамана пра Бэтховена, манаграфіі пра Станіслава Манюшку, аповесці для дзяцей пра Віленскі край, эсэ пра мастацтва перакладу, аб радыётэатры і інш. Перакладаў Гётэ, П. Валеры, Р. Тагора, Р. М. Рыльке, Т. Мана і інш.
    Псеўданім: Olwid (Ольвід).

        Гл. таксама
    Гулевич, Витольд (1895―1941) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Miał zbudować wieżę : życie Witolda Hulewicza / Agnieszka Karaś. ― Warszawa, 2003.
    Энциклопедический словарь экспрессионизма. ― Москва, 2008.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 03.09.2019.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 03.09.2019.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 03.09.2019.
    Сайт "Гулевичи : клуб однофамильцев". Дата звароту: 03.09.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере