unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Агароднікі, вёска (Пастаўскі раён)

    Вядомы ў канцы 18 ст. у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага як вёска ў маёнтку Манькавічы. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1873 г. вёска ў Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. – у складзе Польшчы. З 1922 г. – у Віленскай зямлі, з 1926 г. – у Віленскім ваяводстве. У 1923 г. – у Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага павета. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – у Савіцкім сельсавеце Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З 1985 г. – у Юнькаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Юнькаўскім сельсавеце Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Огородники, деревня (Поставский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Агароднікі // Памяць : Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2001. — С. 673.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 13.07.2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 13.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере