unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лозбень, Мартын Феафанавіч (педагог ; 1895— )

    Месца нараджэння: в. Сяроўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Беларускі педагог, дзеяч народнай адукацыі. У 1919–1922 гг. на розных пасадах у Гомельскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. Скончыў Маскоўскі цэнтральны інстытут арганізатараў народнай асветы (1924). Выкладаў у школах і педагагічным тэхнікуме г. Гомеля. У 1930–1933 г. загадчык вучэбнай часткі і кафедры педагогікі Гомельскага педагагічнага інстытута. З 1933 г. дацэнт, дырэктар НДІ педагогікі (г. Мінск), начальнік школьнага ўпраўлення Наркамасветы БССР. З 1940 г. загадчык кафедры педагогікі Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1944–1946 гг. дырэктар, з 1948 па 1950 г. намеснік дырэктара па навучальнай працы Гомельскага педагагічнага інстытута. Пазней загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, потым дацэнт кафедры. З 1972 г. на пенсіі.

        Варыянтная форма імя
    Лозбень, Мартин Феофанович (педагог ; 1895— ) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Фізіка ў сярэдняй школе : інструктыўна-метадычны матэрыял праверачных іспытаў у 1933/34 навуч. годзе / Н. І. Раецкі ; пад рэдакцыяй тт. Ляшчынскага, Баршчэўскай і Лозбіна. — Менск [Мінск], 1934.
    Сайт "Core". Форма імя на рускай мове: Лозбень Мартин Феофанович. Дата обращения: 11.10.2022.
    Электронны каталог Нацыяальнай кніжнай палаты Беларусі; Дата звароту: 11.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере