unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Зікр уль-Кітаб", беларускае грамадскае згуртаванне татар (Мінск)

    Створана ў 1991 г. на ўстаноўчым з’ездзе ў г. Іўе Гродзенскай вобласці як Беларускае згуртаванне татараў-мусульман "Аль-Кітаб" ("Кніга"). У 2000 г. было рэарганізавана ў Беларускае грамадскае згуртаванне татар "Зікр уль-Кітаб" ("Памяць і кніга"), атрымала статус рэспубліканскай арганізацыі і вызначыла сваёй галоўнай мэтай садзеянне адраджэнню нацыянальных культурных каштоўнасцей і традыцый беларускіх татараў.
    Асноўныя кірункі дзейнасці: абуджэнне гістарычнай і патрыятычнай свядомасці беларускіх татараў; вывучэнне грамадзянскай гісторыі і гісторыі ісламу; адраджэнне татарскіх традыцый, культуры, пісьменнасці на аснове арабскай графікі.

        Варыянты назвы
    Беларускае грамадскае аб'яднанне татараў "Зікр уль-Кітаб" (Мінск)
    Беларускае грамадскае згуртаванне "Зікр уль-Кітаб" (Мінск)
    Беларускае грамадскае згуртаванне татар "Зікр уль-Кітаб" (Мінск)
    Беларускае рэспубліканскае згуртаванне татар "Зікр уль-Кітаб" (Мінск)

        Гл. таксама
    "Зикр уль-Китаб", белорусское общественное объединение татар (Минск) (на іншай мове)
    "Аль-Кітаб", беларускае згуртаванне татараў-мусульман (Мінск) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996. — С. 396.
    Іслам і мусульмане Беларусі ў ХХ стагоддзі : матэрыялы VII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі / Сусветная арганізацыя "Ісламская місія", Мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускае згуртаванне татар "Зікр уль-Кітаб". — Мінск, 2002.
    Сайт "Islam.by ". Дата звароту: 25.01.2022.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 25.01.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере