unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Поляк, Іпаліт Паўлавіч (грамадскі дзеяч ; 1891—1937)

    Месца нараджэння: хутар Валянцей Дзісенскага павету Віленскай губерні (цяпер – Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). Беларускі грамадскі дзеяч, педагог. Уваходзіў у маладзёжныя арганізацыі "Наш край" і "Маладая Беларусь". У час польскай акупацыі выкладаў гісторыю Беларусі ў Мінскай беларускай гімназіі. З 1920 г. – у Беларускай камуністычнай арганізацыі, арганізоўваў партызанскія атрады для барацьбы супраць польскіх акупантаў. Публічна выступіў супраць падпісання Рыжскага мірнага дагавора. У 1921 г. выйшаў з КП(б)Б. У 1920–1923 гг. – член прэзідыума таварыства гісторыі і старажытнасцей. У 1921 г. прымаў удзел у археалагічных раскопках каля Заслаўя. З 1925 г. – эканаміст Гандлёва-прамысловага банка СССР. Выкладаў у Віцебскім фінансава-эканамічным тэхнікуме. Рэпрэсаваны ў 1933 г., 1937 г. Рэабілітаваны ў 1958 г.

        Варыянтная форма імя
    Паляк, Іпаліт Паўлавіч (1891—1937)
    Поляк, Ипполит Павлович (общественный деятель ; 1891—1937) (руская мова)
    Поляк, Гіпаліт Паўлавіч (1891—1937)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne. Вып. 17. Слоўнік бухгалтарскай тэрміналогіі : (праект) / Інстытут беларускай культуры, Аддзел гуманітарных навук, Інстытут навуковай мовы. — Менск, 1928.
    Академик В. М. Игнатовский : документы и материалы / [составители: В. В. Скалабан, Н. В. Токарев]. — Минск, 2010. (Інфармацыя: с. 259.)
    Персанальны сайт Леаніда Маракова. Дата звароту: 16.11.2021.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах i падзеях". Дата звароту: 16.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере