unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сушынскі, Язэп Францавіч (мовазнавец ; 1885—1967)

    Месца нараджэння: в. Юроны Дрысенскага павету Віцебскай губерні. Беларускі палітык, мемуарыст, хімік, мовазнавец, педагог. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. – старшыня Беларускай народнай партыі сацыялістаў. У 1921–1926 гг. працаваў у розных установах Народнага камісарыята асветы БССР, потым – у Інстытуце беларускай культуры. У 1929–1930 гг. працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Арыштаваны ў 1930 г. Высланы ў Уфу. Рэабілітаваны ў 1957 г.
    Займаўся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі. Выступаў у друку і публічна з успамінамі пра Янку Купалу, грамадска-культурнае жыццё беларусаў у Пецярбургу да 1917 г.

        Варыянтная форма імя
    Сушинский, Иосиф Францевич (языковед ; 1885—1967) (руская мова)
    Сушынскі, Іосіф Францавіч (1885—1967)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne. Вып. 18. Слоўнік хімічнай тэрміналогіі : (праект) / Інстытут беларускай культуры, Аддзел мовы і літаратуры, Галоўная тэрміналагічная каміссія ; [апрацавалі: В. Вяршук і інш.]. — Менск, 1927.
    Персанальны сайт Леаніда Маракова. Дата звароту: 16.11.2021.
    Сайт "Бессмертный барак". Дата звароту: 16.11.2021.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 16.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере