СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Цвяткоў, Леў Мікалаевіч (мовазнавец ; 1881—1937) |
Месца нараджэння: Яраслаўль, Расія. Мовазнавец, літаратуразнавец, педагог, журналіст. Адзін з першых беларускіх славістаў савецкага часу, займаўся паланістыкай і сербістыкай. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1904), працаваў у Яраслаўлі і Вязьме, з 1907 г. – у Мінску. Выкладаў у Камерцыйным, пазней – Політэхнічным вучылішчы. У 1912–1913 гг. рэдагаваў штодзённую газету Усерасійскага нацыянальнага саюза "Минское русское слово". У 1917 г. – выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча. У 1920 г. – выкладчык Палітпрасветы 16-й арміі, упарадкаваў бібліятэку пры Мінскім архіве. У 1922 г. працаваў у 5-й савецкай школе Мінска. У 1922–1927 гг. працуе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1927 г. – дацэнт). Вучоны спецыяліст Беларускай акадэміі навук. У 1930-я гг. працаваў настаўнікам у п. Надва Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Рэпрэсаваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Варыянтная форма імя
Цветков, Лев Николаевич (языковед ; 1881—1937) (руская мова) |
Цьвяткоў, Л. (1881—1937) |
Крыніцы iнфармацыі
Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. У 10 т. (15 кн.). Т. 3. Кн. 2 / укладальнік Л. У. Маракоў. — Мінск, 2005.
Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne. Вып. 14. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі : (праект) / Інстытут беларускай культуры, Аддзел мовы і літаратуры, Галоўная тэрміналагічная каміссія. — Менск, 1927.
Сайт Санкт-Пецярбургскага філіяла Архіва Расійскай акадэміі навук. Дата звароту: 15.11.2021.
Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 15.11.2021.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |