unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дыдырка, Уладзімір Кандратавіч (матэматык ; 1877—1938)

    Месца нараджэння: с. Дахнаўка (мікрараён г. Чаркасы), Украіна. Матэматык. Прафесар (1931). Закончыў Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра (г. Кіеў, 1900), Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1902). Працаваў у Мінскай мужчынскай урадавай гімназіі (з 1902), у гады Першай сусветнай вайны (у эвакуацыі) – у школах г. Масквы (1915–1918), 2-й Савецкай школе г. Мінска (з 1918), Мінскім інстытуце народнай адукацыі (1918–1922), Беларускім політэхнічным інстытуце (1921–1923 і з 1933), Беларускім дзяржаўным інстытуце сельскай гаспадаркі (г. Мінск, 1925–1926), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1922–1937, выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры матэматыкі, кафедры аналітычнай геаметрыі педагагічнага факультэта). Рэпрэсіраваны (арыштаваны як "агент германскай разведкі", 1937). Рэабілітаваны пасмяротна (1965).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы геаметрыі; аналітычная геаметрыя.

        Гл. таксама
    Дыдырко, Владимир Кондратьевич (математик ; 1877—1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne. Вып. 14. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі : (праект). — Менск [Мінск], 1927.
    Циркулярные кривые 3-го порядка / В. К. Дыдырко. ― Минск, 1928.
    Дыдырка Уладзімір Кандратавіч / А. А. Гусак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 275.
    Дыдырко Владзімір Кандрацьевіч [г. зн. Дыдырка Уладзімір Кандратавіч] // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 61.
    Дыдырко Владимир Кондратьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Минск, 2001. — С. 86.
    Дыдырка Уладзімір Кандратавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2004. — Т. 3, кн. 1. — С. 374.
    Владимир Кондратьевич Дыдырко / Олег Антонович Яновский // Интеллектуальная элита Беларуси. Основоположники белорусской науки и высшего образования (1919—1961). — Минск, 2019. — С. 23—37.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 19.04.2023.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дата звароту: 19.04.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере