unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пятосін, Іосіф Сцяпанавіч (матэматык ; 1882—1938)

    Месца нараджэння: г. Бабруйск. Беларускі матэматык, педагог. Прафесар (1932). Распрацоўшчык беларускай навуковай тэрміналогіі. З 1906 г. выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Літвы і Расіі. З 1921 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1922 г. – намеснік дэкана, у 1924–1931 гг. – загадчык фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта). Адначасова ў 1931–1938 гг. выкладаў у Беларускім энергетычным інстытуце, у 1933 г. – у Беларускім політэхнічным інстытуце. Член матэматычнай секцыі Галоўнай тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры.
    Навуковыя працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях.

        Варыянтная форма імя
    Пятосин, Иосиф Степанович (математик ; 1882—1938) (руская мова)
    Пятосін, Язэп Сцяпанавіч (1882—1938)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne. Вып. 14. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі : (праект) / Інстытут беларускай культуры, Аддзел мовы і літаратуры, Галоўная тэрміналагічная каміссія. — Менск, 1927.
    Сайт "ARCHE". Дата звароту: 15.11.2021.
    БД "Адкрыты спіс". Год нараджэння: 1892. Дата звароту: 15.11.2021.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 15.11.2021.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 15.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере