unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Державна наукова сільськогосподарська бібліотека (Кіеў) (украінская мова)

    Гісторыя ўстановы бярэ пачатак з 1917 г., калі ў Кіеве пры Генеральным сакратарыяце зямельных спраў Украінскай Цэнтральнай Рады была адкрыта бібліятэка. Красавік–кастрычнік 1918 г. – бібліятэка Міністэрства зямельных спраў Украінскай дзяржавы гетмана П. Скарападскага. У лістападзе 1918 г. увайшла ў склад Сельскагаспадарчага вучонага (навуковага) камітэта Украіны і набыла статус цэнтральнай. З 1927 г. – Цэнтральная сельскагаспадарчая бібліятэка Украінскага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1931 г. – Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Усеўкраінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук. З 1935 г. самастойная навуковая ўстанова. У 1946–1956 гг. і ў 1965–1970 гг. знаходзілася ў падпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі УССР, з 1956 г. у падпарадкаванні Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук. У 1970–1988 гг. – Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Паўднёвага філіяла Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна. У 1988–1990 гг. – Рэспубліканская навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ. У 1991–1993 гг. – Рэспубліканская навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка, у 1994–2003 гг. – Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка, з 2003 г. – Дзяржаўная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Украінскай акадэміі аграрных навук (з 2010 г. – Нацыянальная акадэмія аграрных навук Украіны). З 2012 г. – Нацыянальная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка.

        Варыянты назвы
    ДНСГБ (Кіеў) (скарачэнне, украінская мова)
    Національна академія аграрних наук України (Кіеў). Державна наукова сільськогосподарська бібліотека (украінская мова)
    Національна наукова сільськогосподарська бібліотека (Кіеў) (наступны загаловак, украінская мова)
    Республіканська наукова сільськогосподарська бібліотека (Кіеў) (папярэдні загаловак, украінская мова)
    Українська академія аграрних наук (Кіеў). Державна наукова сільськогосподарська бібліотека (украінская мова)
    Центральна наукова сільськогосподарська бібліотека (Кіеў) (папярэдні загаловак, украінская мова)

        Гл. таксама
    Дзяржаўная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (Кіеў) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дем'яненко Микола Якович : біобібліографічний покажчик наукових праць за 1969–2005 роки / Українська академія аграрних наук [та ін.]. — Київ, 2005.
    Сайт "Українська бібліотечна енциклопедія". Дата звароту: 17.06.2021.
    Сайт Нацыянальнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі. Дата звароту: 17.06.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере