unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ухін, Іван Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1897—1986)

    Расійскі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1954), дацэнт. З 1914 г. вучыўся ў Горацкім сярэднім каморніцка-агранамічным вучылішчы, якое скончыў у жніўні 1919 г. і быў накіраваны ў г. Уфу, дзе ў зямельным павятовым упраўленні працаваў у якасці загадчыка аддзяленнем абагульнення сельскай гаспадаркі. У 1920 г. камандзіраваны ў Маскву на інструктарскія курсы па жывёлагадоўлі пры Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1929 г. у Сібірскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства, дзе быў прызначаны першым дэканам створанага заатэхнічнага факультэта і загадчыкам кафедры агульнай заалогіі. З верасня 1930 па снежань 1932 г. ўзначальваў Інстытут малочнай гаспадаркі. У 1934 г. прызначаны дырэктарам Сібірскага навукова – даследчага Інстытута жывёлагадоўлі і дырэктарам племзавода №665-эксперыментальнай базы інстытута, дзе працаваў да 1938 г. З красавіка 1938 г. зноў працаваў у інстытуце, спачатку дацэнтам кафедры, а з 1942 па 1962 гг. загадчыкам кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл, па сумяшчальніцтве-памочнікам намесніка дырэктара па навуковай рабоце. З 1948 па 1955 гг. выконваў абавязкі дэкана заатэхнічнага факультэта.
    Навуковыя даследаванні па хімічным складзе і пажыўнасці кармоў Омскай вобласці, па выкарыстанні ў рацыёнах малочных кароў сена і клубняплодаў.
    Бацька дыктара тэлебачання Уладзіміра Ухіна.

        Варыянтная форма імя
    Ухин, Иван Иванович (кандидат сельскохозяйственных наук ; 1897—1986) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Колькі трэба корму карове на год : пераклад з расійскай мовы / Г. М. Кулікоў, І. І. Ухін. ― Мінск, 1930.
    Сайт Омскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя П. А. Сталыпіна. Дата обращения:

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере