unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Уласюк, Мікалай Мікалаевіч (архітэктар ; краязнавец ; нар. 1957)

    Месца нараджэння: г. Брэст. Архітэктар-рэстаўратар, краязнавец. Бацька кандыдата архітэктуры Мікалая Мікалаевіча Уласюка (нар. 1980). У 1984 г. скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці "Ландшафтная архітэктура", у 1997 г. – Міжнародную паўслядыпломную школу ICOMOS-IFLA (Варшава) па спецыяльнасці "Ахова і рэстаўрацыя старажытных могілак". У 1984–2015 – у Куставым інфармацыйна-вылічальным цэнтры Мінпрамбуда БССР (інжынер-будаўнік), Брэсцкім аблвыканкаме (інспектар па ахове помнікаў гісторыі і культуры), праектным інстытуце "Брэстграмадзянпраект" (архітэктар), Брэсцкім філіяле інстытута "Белспецпраектрэстаўрацыя" (начальнік аддзела). Адначасова (з 2001) выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка (з 2017 – кафедра архітэктуры), у 2007–2013 – старшы выкладчык, з 2013 – дацэнт кафедры.
    Тэматыка публікацый: кансервацыя і рэстаўрацыі помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны; гісторыя і архітэктура Брэста; тапанімія Брэста; метал у архітэктуры горада; цэгла ў архітэктуры абласнога цэнтра; аўтар кніг "Историческая топонимия Кобринского фортштадта крепости Брест-Литовск ХIХ–ХХI веков и нынешних городских земель", "Крепость Брест-Литовск: металл в архитектуре", "113D000743. Бедекеръ" (о Тришинском некрополе – самом старом кладбище Кобринского форштадта).

        Гл. таксама
    Власюк, Николай Николаевич (архитектор ; краевед ; род. 1957) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Методыка аднаўлення Трышынскага некропаля / Уласюк Мікалай Мікалаевіч // Прафесійны вопыт у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны: да 25-годдзя Міжнароднай летняй школы "Нясвіжская акадэмія" : зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск, 2020. — С. 122―131.
    Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016.
    Сайт "Онлайн Брест". Дата обращения: 11.03.2024.
    Сайт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Дата звароту: 11.03.2024.
    Сайт выдавецкага дома "СБ. Беларусь сегодня". Дата звароту: 11.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере