unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы (Германія)

    Навучальная ўстанова ў 1945–1950 гг. у Германіі. Заснавана ў лагеры для перамешчаных асоб у Рэгенсбургу з мэтай падрыхтоўкі беларускай моладзі для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1947 г. прысвоена імя Янкі Купалы. У 1948 г. педагагічны і вучнёўскі калектыў падзелены на 2 школы, якія захавалі імя Янкі Купалы.
    У 1946/1947–1947/1948 навучальныя гады працавала ў Міхельсдорфе, у 1948/49 гг. у Віндышбергердорфе, у 1949/1950 – у Розенгайме. Дзейнічала ў сістэме нямецкай школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з нямецкімі школамі падобнага тыпу. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арганізацыя, працавалі літаратурны, драматычны, спартыўны гурткі.

        Варыянты назвы
    Janka Kupala Belarusian secondary school (Германия) (англійская мова)
    Беларуская гімназія (Германія) (папярэдні загаловак)
    Белорусская гимназия имени Янки Купалы (Германия) (руская мова)
    Гімназія імя Янкі Купалы (Германія)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская гімназія імя Янкі Купалы у Заходняй Нямеччыне 1945–1950 = Janka Kupala Belarusian secondary school in West Germany 1945–1950 / Ян Максімюк. — Нью-Ёрк ; Беласток, 1994.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 26.10.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере