unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Zentgraf, Klaus-Dieter (нар. 1951) (нямецкая мова)

    Нямецкі фатограф, даследчык сацыяльнага жыцця, арганізатар выстаў і іншых сацыяльных праектаў. Настаўнік па адукацыі. У 1974–1990 гг. працаваў у галіне маладзёжнага турызму ў Патсдамскай акрузе, уваходзіў у склад рэгіянальнага кіраўніцтва Саюза свабоднай нямецкай моладзі ў Патсдаме. У 1990–2008 гг. – у розных кампаніях, з 1998 г. – у Інстытуце друку і найноўшай гісторыі (Institut für Presse und Zeitgeschichte). З 2012 г. займаецца так званай "сацыяльнай фатаграфіяй", арганізацыяй выстаў і інш. Дырэктар выдавецкай кампаніі ENOS, якая ўдзельнічае ў розных сацыяльных праектах, у тым ліку па заказу ўрада зямлі Брандэнбург (інфарм. на 2019 г.).
    Прымае ўдзел у нямецка-беларускім праекце "Беларусь – 2020", які адлюстроўвае гісторыю краіны ў фотаздымках асобных населеных пунктаў і іх жыхароў. Аўтар кнігі (сацыялагічнага фотарэпартажу) "Мінск 2017", у якой прадстаўлены здымкі, зробленыя аўтарам у беларускай сталіцы у 1988–2017 гг.

        Варыянтная форма імя
    Центграф, Клаус-Дитер (род. 1951) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Minsk 2017 : soziologische Bildreportage, Versuch eines Porträts : 1067 Gründung, 1517 Buchdruck, 1917 Russische Revolution / Klaus-Dieter Zentgraf, Nikolai Byako. ― Borsdorf , 2017.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 06.12.2019.
    Сайт выдавецкага дома "СБ. Беларусь сегодня" (Разговор о Беларуси с директором немецкой компании ENOS Клаусом-Дитером Центграфом / Наталья Часовит // Сельская газета. – 2019. – 06 апреля). Дата звароту: 06.12.2019.
    Сайт кампаніі Besucher ENOS. Дата звароту: 06.12.2019.
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Белрусі (інфарм. ад 24.06.2019: В НАН Беларуси пройдет конференция, посвященная 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере