unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Башкіраў, Леанід Андрэевіч (доктар хімічных навук ; 1930—2020)

    Месца нараджэння: г. Рыльск, Курская вобласць, Расія. Хімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987). Выпускнік Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). Навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1959, у 1970–1985 – загадчык лабараторыі), прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1985–2018, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, у 1985–1995 – загадчык кафедры).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне крысталічнай структуры магнітных, электрычных уласцівасцей, ІЧ-спектраў цвёрдых раствораў на аснове ферытаў стронцыя са структурай магнетаплюмбіта, у якіх праведзена частковае гетэравалентнае замяшчэнне іонаў стронцыя іонамі лантана і іонаў жалеза іонамі пераходных металаў; уплыў дыямагнітнага разбаўлення іонамі індыя, скандыя, ітрыя, іонаў кобальта, кабальцітаў, рэдказямельных элементаў са структурай пераўскіта на іх магнітную ўспрымальнасць, спінавы пераход, пераход паўправаднік-метал, сенсорныя ўласцівасці.

        Гл. таксама
    Башкиров, Леонид Андреевич (доктор химических наук ; 1930—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Башкиров Леонид Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 221.
    Башкіраў Леанід Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 364
    Башкіраў Леанід Андрэевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 98.
    База даных "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 14.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере