unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Партызанскі атрад братоў Бельскіх (Наваградскі раён)

    Створан у 1942 г. з мэтай выратавання яўрэяў. Арганізатары: Тувія, Асаэль і Зусь Бельскія. Спачатку існаваў як сямейная група з 20 чалавек, пасля структурызацыі стаў насіць імя Г. К. Жукава. У лютым 1943 г. атрад быў аб'яднаны з атрадам Віктара Панчанка і залічаны як 2-я рота ў атрад "Кастрычніцкі" Ленінскай брыгады Баранавіцкай вобласці. У чэрвені 1943 г. пераведзены ў падпарадкаванне брыгады імя Кірава і быў падзелены на баявы (атрад імя Арджанікідзе) і сямейны (пад камандаваннем Тувіі Бельскага, з верасня 1943 г. – атрад імя М. І. Калініна) атрады. Са студзеня 1944 г. атрад імя М. І. Калініна выдзелены ў самастойную адзінку. У ліпені 1944 г. распушчаны.

        Варыянты назвы
    Атрад братоў Бельскіх (Наваградскі раён)
    Партизанский отряд братьев Бельских (Новогрудский район) (руская мова)
    Партызанскі атрад Бельскага (Наваградскі раён)
    Партызанскі атрад імя Г. К. Жукава (Наваградскі раён)
    Партызанскі атрад імя М. І. Калініна (Наваградскі раён)
    Яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх (Наваградскі раён)

        Крыніцы iнфармацыі
    Боль і гнеў. Халакост і Супраціўленне ў Навагрудку = Боль и гнев. Холокост и Сопротивление в Новогрудке = Pain and anger. Holocaust and Resistance in Novogrudok / Т. Р. Вяршыцкая. — Мінск, 2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере